Таймыр (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таймы́р[1] (руск.: Таймы́р) — востраў у Карскім моры каля ўзбярэжжа паўвострава Таймыр на захад ад Таймырскага заліва. Ад мацярыка аддзелены Таймырскім пралівам. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Краснаярскага края Расіі. З 1993 года востраў Таймыр з’яўляецца часткай Вялікага Арктычнага запаведніка.
Востраў Таймыр адкрыты ў 1878 годзе экспедыцыяй Нордэншэльда на караблі «Вега».
Плошча вострава каля 350[1][2][3] км², даўжыня каля 37 км, шырыня каля 18,5 км. Вышыні да 235 м (гара Негры). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў. Берагі моцна зрэзаны. Тундравая расліннасць.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads