Тарцю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Тарцю (франц. Tortue, літаральна "Чарапахавы") або востраў Тартуга (ісп. Tortuga) — востраў у Карыбскім моры. Належыць дзяржаве Гаіці. Плошча - 180 км².
Remove ads
Гісторыя

Востраў Тарцю быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1493 г. і далучаны да Іспаніі. Да XVII ст. не меў сталага насельніцтва. З 1625 г. на востраве сяліліся французскія, англійскія і галандскія каланісты. Імі былі створаны плантацыйныя гаспадаркі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні тытуню. На іх працавалі як самі каланісты, так і рабы афрыканскага паходжання. Аднак галоўнымі заняткамі каланістаў з'яўляліся паляванне і пірацкі промысел.[1] Іспанія некалькі разоў вяртала кантроль над Тарцю, але сталых паселішчаў іспанцы не стваралі, што дазваляла іншаземцам адбудоўваць свае калоніі. У 1645 г. па распараджэнню французскага губернатара было ўвезена 1650 прастытутак.
Паміж пасяленцамі рознага паходжання ўспыхвалі канфлікты. Для іх прадухілення да 1640-ых гг. склалася так званае буканьерскае брацтва, якое кіравалася агульным сходам піратаў. Меліся таксама афіцыйныя цывільныя органы кіравання паселішчамі. У 1660 г. востраў патрапіў пад кантроль Англіі, але прызначаны англічанамі губернатар Жэрэмі Дэша (Jeremie Deschamps) перайшоў на бок Францыі. Некаторы час на востраве месцілася адміністрацыя французскай калоніі Санта-Дамінга, у склад якой ўвайшла заходняя частка вострава Гаіці.
Пасля падпісання Мадрыдскага міру ў 1670 г. пірацкі промысел стаў нелегальным, што адмоўна адбілася на развіцці эканомікі Тарцю. Значная частка вольнага насельніцтва пакінула востраў. У 1676 г. адміністрацыйны цэнтр быў перанесены ў Порт-о-Прэнс.
У 1803 г. Тарцю выкарыстоўваўся французскімі войскамі як галоўная база для падаўлення паўстання рабоў у калоніі. Але пасля іх выгнання ў 1804 г. востраў ўвайшоў у склад Гаіці.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Тарцю выцягнуты ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Гаіці. Аддзелены ад асноўнай часткі краіны Тартугскім пралівам. Паўднёвы бераг вострава спадзісты. Паўночны - высокі, скалісты. Цэтральную частку займаюць невысокія горы. Найвышэйшая кропка - усяго 459 м.
Сваю назву востраў атрымаў ад чарапах, якія ў мінулым насялялі ўзбярэжжа вострава, але ў выніку неашчаднага вынішчэння амаль зніклі. Наогул, прырода Тарцю шмат пацярпела ад чалавечай дзейнасці. Толькі ў гарах і на паўночным ўзбярэжжы захаваліся рэшткі лесу. Фаўна прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі і інш.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads