Тыніян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыніян
Remove ads

Тынія́н (англ.: Tinian) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва (2010 г.) — 3 136 чал.

Хуткія факты Тыніян, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад вострава Сайпан, аддзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Большая частка паверхні складзена вапнякамі з вялікай колькасцю карставых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя пячоры Тыніяна. Найвышэйшы пункт — гара Ласо (171 м).

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31 °C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на верасень (каля 325 мм).

Прырода вострава значна зменена чалавекам. Лясы, якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый цукровага трыснягу. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду II Сусветнай вайны. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт Leucaena Glauca. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць какосавыя пальмы. Фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі, крабамі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Тага

Першымі насельнікамі Тыніяна былі чамора, якіх у XVIII ст. іспанскія каланізатары перасялілі на Гуам. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся мегалітычны помнік Тага. У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Тыніян перасяліліся рэфалуваш.

У 1899 г. востраў перайшоў пад кантроль Германіі, а ў 1914 г. — Японіі. Японцы стварылі плантацыі цукровага трыснягу. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.

У 1944 г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і ЗША. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у 1945 г. узляталі самалёты для таго, каб скінуць атамныя бомбы на японскія гарады.

У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. — у склад Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў.

Remove ads

Інфраструктура

Тыніян складае асобны муніцыпалітэт. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сан-Хасэ. Значную частку вострава займае амерыканская ваенная база, на якой працуюць мясцовыя жыхары. Акрамя таго, тыніянцы займаюцца сельскай гаспадаркай. Вырошчваюць гародніну і разводзяць кароў. На Тыніяне працуюць 2 аэрапорты (грамадзянскі і ваенны), 2 газавыя станцыі і 1 казіно. Развіваецца турызм.

Для аховы прыродных і гістарычных каштоўнасцяў створаны нацыянальны парк.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads