Востраў Урангеля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Урангеля — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Усходне-Сібірскім і Чукоцкім морамі, належыць Расіі. Знаходзіцца на стыку заходняга і ўсходняга паўшар’яў і падзяляецца 180-м мерыдыянам на дзве амаль роўныя часткі. Плошча 7670 км². Вышыня да 1096 м. Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка і з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Востраў аддзелены ад мацерыка (паўночнае ўзбярэжжа Чукоткі) пралівам Лонга шырынёй у яго самой вузкай частцы каля 140 км. Большую частку плошчы вострава займае тундра. Лесам занята каля 15 % ад плошчы вострава, і размешчаны ён толькі на яго паўднёвым узбярэжжы. Адміністрацыйна адносіцца да Чукоцкай аўтаномнай акругі. Сваю назву атрымаў у гонар расійскага мараплаўца і палярнага даследчыка Фердынанда Урангеля. На востраве два населеныя пункты — Ушакоўскае і Звёзны.
За 60 км на захад ад вострава Урангеля знаходзіцца востраў Геральд.
Remove ads
Спасылкі
- Востраў Урангеля на сайце Мінпрыроды Архівавана 6 ліпеня 2009.
- Востраў Урангеля на сайце Фонду «Ахова прыроднай спадчыны» (www.nhpfund.ru)
- Фатаграфіі вострава. Яго флора і фаўна Архівавана 8 красавіка 2008.
- Старонка запаведніка «Востраў Урангеля» на сайце zapoved.ru Архівавана 3 снежня 2008.
- Інфармацыя пра запаведнік на сайце Батанічнага саду ДУА РАН Архівавана 2 сакавіка 2008.
- Тапаграфічная карта вострава Урангеля (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads