Ягісіры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягісі́ры (яп.: 焼尻島) — востраў у Японскім моры на захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя - 5,34 км². Насельніцтва (2010 г.) - 237 чал.
Ягісіры — нізкі скалісты востраў вулканічнага паходжання, які знаходзіцца ў 3,57 км на ўсход ад суседняга вострава Тэўры і ў 22,9 км на захад ад Хакайда. Працягласць берагавой лініі - каля 12 км. Найвышэйшы пункт - 97 м.
З 1880 г. на Ягісіры забаронена секчы дрэвы. Дзякуючы гэтаму на ім захаваліся першародныя лясы. У іх расце 48 відаў дрэў, у тым ліку рэдкая разнавіднасць японскага цісу (каля 40 тысяч дрэў). Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парка Шаканбецу - Тэўры - Ягісіры.
Мясцовае насельніцтва займаецца пераважна рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў.
Remove ads
Спасылкі
- Yagishiri Island
- Teuri Island, Yagishiri Island in Haboro Архівавана 10 сакавіка 2015.
- The Natural Forest of Yagishiri Архівавана 24 ліпеня 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads