Восіп Андрэевіч Ігельстром

From Wikipedia, the free encyclopedia

Восіп Андрэевіч Ігельстром
Remove ads

Восіп Андрэевіч Ігельстром (1737 — 1817) — расійскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, барон, а затым граф і генерал ад інфантэрыі, сын ліфляндскага двараніна.

Хуткія факты Восіп Андрэевіч Ігельстром, Нараджэнне ...

Падчас першай вайны з Турцыяй асабліва адзначыўся пры ўзяцці крэпасці Акермана. Дзякуючы заступніцтву Пацёмкіна ў 1784 атрымаў месца генерал-губернатара сімбірскага намесніцтва і уфімскага намесніцтва. Удзельнічаў у швецкай вайне і быў упаўнаважаным ад рускага двара пры складанні Верэльскага дагавора (1790).

У 1792 пераведзены намеснікам у Пскоў, а ў наступным годзе прызначаны генерал-губернатарам кіеўскім, чарнігаўскім і ноўгарад-северскім. У канцы таго ж года быў пасланы ў Варшаву для прыняцця галоўнага начальства над рускімі войскамі, размешчанымі ў Польшчы. Прадбачачы паўстанне, Ігельстром не раз прасіў графа Зубава павялічыць войска, але атрымліваў толькі папрокі ў баязлівасці. Нарэшце, у 1794 у Варшаве ўспыхнула паўстанне і Ігельстром, які ледзь выратаваўся ад смерці, павінен быў пакінуць службу і выдаліўся на пражыванне ў Рыгу. У 1797 Павел I прызначыў яго на пост ваеннага губернатара ў Арэнбургу. У гэтым званні Ігельстром падпарадкаваў арэнбургскаму начальству башкіраў і мешчаракоў і палепшыў іх унутранае становішча.

Remove ads

Зноскі

  1. Otto Heinrich Frh. v., seit 1792 Gf. Igelström // BBLD - Baltisches biografisches Lexikon digital — 2012. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18616550'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads