Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Найяснейшы князь[2] (з 1776) Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін (руск.: Григо́рий Алекса́ндрович Потёмкин; 13 верасня 1739, сяло Чыжова, непадалёк ад Смаленска — 5 кастрычніка 1791, ля сяла Пырліцэ (цяпер Малдова) па шляху з Ясаў у Мікалаеў) — рускі дзяржаўны дзеяч, які кіраваў далучэннем да Расійскай імперыі і першапачатковым уладкаваннем Наваросіі, дзе валодаў каласальнымі зямельнымі надзеламі і заснаваў шэраг гарадоў, уключаючы сучасныя абласныя цэнтры Дніпро (1776), Херсон (1778) і Мікалаеў (1789). Узвысіўся як фаварыт, а з 8 чэрвеня 1774 года, па непацверджаных дадзеных, марганатычны муж Кацярыны II[3]. Першы гаспадар Таўрыйскага палаца ў Пецярбургу.
У 1781—1787 гадах ён быў уладальнікам сядзібы ў Дубровіцах каля Падольска, дзе знаходзіцца Знаменская царква, вядомая сваёй унікальнай архітэктурай у стылі барока.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads