Воўкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варанцэвічы.

Хуткія факты Воўкавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Воўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варанцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Друцкага сельсавета, цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Воўкавічы[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Воўкавіцкага сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Маціёўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[5]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Варанцэвічы[6]. 29 чэрвеня 2021 года скасавана вёска Замошша[7].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1474 чалавекі[8], з іх 95,3 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 0,4 % — палякі, 0,3 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1096 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads