Азярэцкі сельсавет (Талачынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азярэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Азерцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Букарава 1, Букарава 2, Жураўлі, Забалацце, Забалацце (Волга), Зялёныя Дубы і Свідэршчына), у склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад Рыдамльскага сельсавета перададзена вёска Старынка[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сіманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: раз’езд Відэршчына, Замошша, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Рыдамльскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азярэцкага сельсавета 36 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Маціёўскага сельсавета — 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле)[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Талачынскага сельсавета[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1525 чалавек[6], з іх 92,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[7].
Населеныя пункты
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads