Воўкавічы (Мінскі раён)
Мінскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ўкавічы[1] (трансліт.: Voŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі Р1 і Воўкавіцкага вадасховішча на рацэ Пціч.
Гісторыя
У 1709 годзе згадваецца як вёска ў складзе фальварка Гарадзішча ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2].
Славутасці


- Надмагілле графіні Юзэфы Леапальдзіны Чапскай (1904, архітэктар Генрых Гай). Архітэктар Генрых Гай стварыў для іх магілы накід велічнага помніка з чорнага шведскага граніту. Помнік уключаў у сябе скульптуру, а на самім надмагіллі меліся бронзавае распяцце і каваны вянок. Скульптура і бронзавыя ўпрыгожванні не захаваліся. На чорным граніце засталася толькі гравіроўка «RequemaeternamdonaeisDomine» («Вечны адпачынак дай нам, Пане»), імя майстра Прушынскага з Варшавы[3].
Страчаная спадчына
- Касцёл Сэрца Ісуса і Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1904, архітэктар Генрых Гай). 1950-я гг. руіны святыні ўзарвалі.
Вядомыя асобы
На мясцовых могілках пахаваная графіня Юзэфа Леапальдзіна Чапская , жонка Ежы Чапскага.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1247
- Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024. Праверана 7 сакавіка 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads