Вуглазубыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуглазубыя
Remove ads

Вуглазубыя (Hynobiidae) — сямейства хвастатых земнаводных. Аб’ядноўвае вельмі прымітыўных паводле будовы амфібій, усяго каля 30 відаў, пашыраных пераважна ва Усходняй Азіі. Філагентычна блізкія да скрытажабенікаў, вонкава падобныя з трытонамі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Жывёлы невялікіх памераў, з агульнай даўжынёй (г.зн. галава + тулава + хвост) менш за 25 см. Афарбаваны пераважна ў шэры, карычневы ці чорны колеры розных адценняў.

Вочы з рухомымі паве­ка­мі. Пазван­кі двая­каўваг­ну­тыя, у чэрапе няма лоб­на-скроневай ду­гі, маецца слёз­ная косць.

Скура гладкая. Па баках тулава шматлікія папярэчныя баразёнкі, што раздзяляюць яго на знешнія сегменты. У некаторых прадстаўнікоў лёгкія рэдукаваны часткова або поўнасцю. На задніх канечнасцях па 4-5 пальцаў. Падэшвы лапак могуць арагавець, а пальцы ў шэрагу відаў маюць кіпцюрыкі.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны ў Азіі і на паўночным усходзе Еўропы, сустракаюцца за Паўночным палярным кргугам. Вядуць водны ці каляводны спосаб жыцця.

Асаблівасці біялогіі

Комяцца дробнымі беспазваночнымі.

Аплпдненне вонкавае. Яйцы (ікрынкі) адкладваюцца ў выглядзе жэлепадобных ікраных мяшкоў. У некаторых відаў Японіі і Кітая вядомы выпадкі неатэніі.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads