Вуглоўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вугло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вуглы.

Хуткія факты Вуглоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акопскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. Тэрыторыя сельсавета моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Акопы, Баравічы, Вуглы, Дуброва, Ленінскі Пасёлак, Лісава, Міхайлаўка, Радамля, Ціхін, Чапаеўка, Ясянок.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads