Нараўлянскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Корасценскім і Вышгарадскім раёнамі Украіны. Цэнтр — горад Нароўля.
Remove ads
Рэльеф і глеба
Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).
Remove ads
Азёры і рэкі
Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².
Карысныя выкапні
Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.
Гісторыя

Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзямідаўскі, Дзёрнавіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткаўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна.
26 ліпеня 1930 года (пасля скасавання акруговага падзелу ў БССР) раён у прамым падначаленні БССР — да 21 чэрвеня 1935 г. 25 красавіка 1931 года Хаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткаўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.
З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну.
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткаўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 26 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы.
3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі сельсаветы.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Нараўлянскі раён і горад Нароўля, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Нараўлянскі раён[4].
26 верасня 2006 года скасаваны Красноўскі сельсавет[5]. 1 снежня 2009 года скасаваны Завайцянскі сельсавет, утвораны Нараўлянскі сельсавет[6].
Remove ads
Старшыні райвыканкама
- ?—? — Н. У. Масюк
- ?—? — М. А. Фаляйчук
- ?—? — В. П. Меркуль
- ?—? — В. Ф. Мураўёў
- ?—? — Я. В. Элькін
- 1940—1941 — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- 10 снежня 1943—? — Фелікс А. Садоўскі
- ?-1944—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- ?-1944—? — І. М. Качанаў
- ліпень 1946—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- ?—? — Ілля Макаравіч Кацапаў
- ?—? — Павел Ціханавіч Лішафаеў[7]
- ?—? — Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979)
- ?—? — А. П. Мацкевіч
- ?—? — А. В. Рагалевіч
- ?—? — В. І. Сямёнаў
- ?—? — А. А. Зайцаў
- ?—? — А. І. Караткевіч
- ?—? — М. Е. Хобатаў
- 2 студзеня 1985—1990-? — Мікалай Мартынавіч Маркоўскі[8]
- ?-1993—1994 — Уладзімір Сяргеевіч Кураленя
- 1994—1996 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1948)
- 1996— 11 сакавіка 2018 — Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953)
- 12 сакавіка 2018 — 15 студзеня 2019 — Павел Аляксандравіч Сілівончык
- 15 студзеня — 26 снежня 2019 — Руслан Іванавіч Смірноў
- 27 снежня 2019 — 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч Дылюк[9][10] (нар. 1970)
- з 3 кастрычніка 2022 — Уладзімір Пятровіч Антоненка (нар. 1974)
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Яўген Буніслававіч Адаменка (нар. 1960), дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
- Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953), ветэран вайны, дэпутат райсавета, старшыня райвыканкама
- Галіна Канстанцінаўна Васіленка (нар. 1935), палявод, жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- Віктар Аляксандравіч Дзенісенка (нар. 1961), беларускі дыпламат
- Іван Уладзіміравіч Дуда (нар. 1936), вучоны ў галіне акушэрства і гiнекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986)
- Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт (нар. 1968), акцёр і журналіст
- Эдуард Іосіфавіч Збароўскі (нар. 1938), доктар медыцынскіх навук, прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук
- Мікалай Цімафеевіч Зязётка (1918—1995), ветэран Другой сусветнай вайны, ветэран працы, старшыня калгаса «Октябрь»
- Эдуард Вікенцевіч Кавалевіч (1936—2020), матэматык-праграміст
- Серафім Васілевіч Кахненка (1914—1977), ветэран вайны, вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар
- Міхаіл Іванавіч Лагір (1921—1999), педагог, ветэран вайны, дзяржаўны дзеяч
- Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979), партызан, старшыня райвыканкама
- Ніна Данілаўна Чараднічэнка (нар. 1947), спявачка (1-ы альт), заслужаная артыстка Беларусі (1997)
- Іван Міхайлавіч Шаўрэй (1955—2020), непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровы грамадзянін Нараўлянскага раёна
- Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953), настаўнік, старшыня райвыканкама
- Валянціна Ніканораўна Шчадрына (1927—2008), перакладчыца, заслужаны работнік культуры Беларусі (1977)
Remove ads
Насельніцтва
Паводле рэспубліканскага перапісу 2019 г. у Нараўлянскім раёне жыхарствавалі[11]: беларусы — 9548 чалавек, рускія — 765, украінцы — 227, палякі — 73, яўрэі — 5.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads