Вулька Застаўская
вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́лька Заста́ўская[1] (трансліт.: Vuĺka Zastaŭskaja, руск.: Вулька Заставская) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Remove ads
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Горны, належала памешчыку Такарскаму. У канцы 19 стагоддзя ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, хлебазапасны магазін, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 2 прапалі без вестак.
Remove ads
Насельніцтва
- 77 рэвізскіх душ (1870)
- 65 двароў, 460 жыхароў (1876)
- 171 жыхар (1905)
- 6 двароў, 64 жыхары (30.9.1921)
- 18 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads