Вуліца Арама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Арама (арм.: Արամի փողոց) — вуліца ў цэнтральнай частцы Ерэвана, (Рэспубліка Арменія). Вуліца носіць імя палітычнага дзеяча Першай Рэспублікі Арменіі Арама Манукяна, які ў перыяд з 1918 па 1919 год займаў пасты міністра ўнутраных спраў, працы і абароны.
Remove ads
Цікавыя факты
Вуліца Арама пачынаецца ад вуліцы Ханджана, на скрыжаванні з якой знаходзіцца самы вялікі блышыны рынак Ерэвана, Вернісаж, і сканчаецца ля галоўнага аддзялення Пошты Арменіі. У гады знаходжання Арменіі ў складзе Расійскай Імперыі вуліца звалася Царскай.
З’яўляецца адной з найстарэйшых вуліц сучаснага Ерэвана і адной з нешматлікіх, на якіх захаваліся дасавецкія будынкі. Аднак цэнтральнае размяшчэнне вуліцы робіць яе прывабнай для фундатараў, якія ў 2000-я гады куплялі землі і будынкі на вуліцы Арама і разгортвалі там будаўнічыя працы, што прывяло да масавага знішчэння гістарычнай забудовы.
Арам Манукян жыў у доме № 9, які не захаваўся, аднак аднаўленне дома з’яўляецца часткай праграмы «Новы Ерэван»[1].
Remove ads
Аб’екты
На вуліцы Арама знаходзяцца наступныя аб’екты:
- Адзін з карпусоў урадавых будынкаў
- Парк хачкараў і помнік Гарэгіну Нждэ
- Станцыя метро Плошча Рэспублікі
Транспарт
Вуліца з’яўляецца аднабаковай пешаходна-транспартнай, з дзвюма палосамі. На вуліцы знаходзіцца Станцыя метро Плошча Рэспублікі. Вуліца закрыта для аўтобусаў і іншых відаў грамадскага транспарту.
Галерэя
- Адзін з гістарычных помнікаў, згубленых у 2000-я гады
- Парк хачкараў. На заднім плане — Урадавы будынак нумар 3
- Будынак Навукова-даследчыцкага цэнтр аховы здароўя маці і дзіцяці
- Гандлёвы цэнтр
- Інстытут філасофіі, сацыялогіі і права
- Адзін са старых будынкаў на вуліцы
- Жылы дом на вуліцы Арама
Зноскі
- Статья о полуразрушенном доме Арама Манукяна(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads