Беларуская вуліца (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вуліца Беларуская — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Ранейшая назва - Круглая[1].

Хуткія факты Беларуская Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Размяшчэнне

На большай частцы сваёй даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ульянаўская, з паўднёвага захаду прымыкае Круглы завулак, каля чыгуначных пуцей вуліца паварочвае і цягнецца на ўсход да стадыёна БДТУ. Даўжыня вуліцы складае каля 800 м.

Забудова

Цотны бок

Няцотны бок

  • № 19 — інтэрнат № 4 БДТУ (1973).
  • № 21 — інтэрнат № 5 БДТУ, 15-павярховы будынак блокавага тыпу з 212 жылымі блокамі (424 пакоямі). Уведзены ў эксплуатацыю ў 1978 годзе. У 20112013 гг. праведзена цеплавая рэабілітацыя і мадэрнізацыя будынка без адсялення студэнтаў[2].
Remove ads

Паркі

Вуліца цягнецца ўздоўж водна-зялёнага дыяметра Мінска, каля скрыжавання з вуліцай Ульянаўская размешчаны Ляхаўскі сквер.

Славутасці

  • Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 21. Устаноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін). Паблізу сучаснага будынка інтэрната ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом (былы 1-ы Беларусі завулак, 6), у якім у 19411943 гадах размяшчалася канспірацыйная кватэра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. У доме жыў актыўны ўдзельнік Мінскага камуністычнага падполля, выпускнік 20-й школы горада, камсамолец З. З. Гало (псеўданімы Зорык, Максім)[3].
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads