Вуліца Братоў Лізюковых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Братоў Лізюковых
Remove ads

Вуліца Братоў Лізюковых — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Гомеля.

Хуткія факты Братоў ЛізюковыхВуліца Гомель, Агульная інфармацыя ...

Вуліца звязвае вуліцу Карбышава і праспект Кастрычніка. Праходзіць па тэрыторыі Савецкага раёна горада.

Remove ads

Гісторыя

Вуліца названа ў 1968 годзе у гонар братоў Лізюковых: Аляксандра Ільіча, Пятра Ільіча і Яўгена Ільіча. Усе браты загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першым з названых братоў прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза, Аляксандру Ільічу ў 1941 годзе, Пятру Ільічу ў 1945 годзе.

У 2010-я гады, у сувязі з будаўніцтвам мікрараёна № 59 («Шведская Горка»), частка дарог вуліцы была пашырана.

Thumb
9-ці павярховыя дамы на вул. Братоў Лізюковых (на пярэднім плане 2 дамы праспекта Кастрычніка)
Remove ads

Аблічча вуліцы

Thumb
5-павярховыя «хрушчоўкі» на вуліцы Братоў Лізюковых.

Вуліца забудаваная пяці- і дзевяціпавярховымі жылымі дамамі. На ёй таксама размешчаны:

  • Гомельская абласная бальніца
  • Абласная паліклініка
  • ААТ «Малочныя прадукты»
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 36 (на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка братам Лізюковым; на доме № 7 — памятная дошка аб назве вуліцы. У сярэдняй школе № 36 таксама створаны прысвечаны ім музей.)
Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
  • Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads