Праспект Кастрычніка (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праспект Кастрычніка — праспект у паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён). Частка Быхаўскай вуліцы, у 1977 годзе перайменаваная ў адзначэнне 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пачынаецца ад скрыжавання Быхаўскай вуліцы з вуліцай Багдана Хмяльніцкага, канчаецца на падыходзе да Медгарадка.
Remove ads
Гісторыя
На месцы сучаснага праспекта Кастрычніка раней размяшчаліся:
- пасёлак Сонечны (раён каля скрыжавання праспекта Кастрычніка і вуліцы Карбышава)[крыніца?]
- вёска Давыдаўка
- вёска Падгорная
Таму забудова будучага праспекта была сядзібнай 1-2-павярховай. Сучасны выгляд вуліцы пачаў фармавацца ў 1960-1980-я гады.
З 1968 года пачалася інтэнсіўная забудова будучага праспекта 5-ціпавярховымі жылымі дамамі, а ў пачатку-сярэдзіне 1970-х гадоў яшчэ і 9-ціпавярховымі дамамі.
Да канца 1980-х гадоў вуліца заканчвалася ў месцы цяперашняга скрыжавання з вуліцай Студэнцкай.
У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў вядзецца забудова мікрараёна № 51, і частка жылых дамоў будуецца на цотным баку праспекта Кастрычніка (паміж Студэнцкім праездам і вуліцай Косарава).
У 2007 годзе ў склад Гомеля ўключылі вёску Давыдаўку, цэнтральная вуліца якой «падоўжыла» праспект да Аб’язной дарогі.
Remove ads
Забудова

- Дзіцячыя сады № 29, № 99
- Маторарамонтны завод,
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога,
- Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін
- Хіміка-тэхналагічны каледж
- Сярэдняя школа № 61 (пр-т Кастрычніка 70)
- Сярэдняя школа № 69 (пр-т Кастрычніка 72)
- аптэка № 192 (пр-т Кастрычніка 87а),
- 2 аддзялення і філіял аддзялення сувязі,
- лазня,
- хімчыстка,
- кнігарня
- і іншае.
Цотны бок
- № 50 — галоўны корпус і бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (архітэктары В. Шаўчэнка, Л. Крукоўскі)[1].

Remove ads
Перасякае вуліцы

- Багдана Хмяльніцкага
- Быхаўскую
- Жукава
- Валгаградскую
- Карбышава
- Братоў Лізюковых
- Студэнцкую
- Студэнцкі праезд
- Косарава
- Майскую
- Цяністую
Перспектывы
Згодна з Генеральным планам развіцця Гомеля, у перспектыве на цотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Косарава, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтва некалькіх 9-ці павярховых дамоў, будаўніцтва першых дамоў пачалося ў 2024 годзе. Наступным этапам будзе знос індывідуальнай сядзібнай забудовы паміж інтэрнатам Кааператыўнага ўніверсітэта і вуліцай Студэнцкай, першы дом пабудаваны на пустцы ў пачатку 2020-х.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads