Гомельскі аўтобус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі аўтобус
Remove ads

Гомельскі аўтобус — сетка аўтобусных маршрутаў горада Гомель, абслугоўваецца ААТ «Гомельаблаўтатранс». Асноўны від наземнага муніцыпальнага грамадскага транспарту горада. Сетка гарадскіх аўтобусаў ахоплівае не толькі тэрыторыю горада, але і шэраг прыгарадных населеных пунктаў, у тым ліку Бярозкі, Галавінцы, Бальшавік, Краснае, Красны Багатыр, Прыбар, Раманавічы, Уза, Улукаўе, Урыцкае, Чонкі, Юбілейны, Яроміна.

Хуткія факты Гомельскі аўтобус, Аўтобусная сістэма ...

На гарадскіх маршрутах працуюць аўтобусы беларускай вытворчасці РУП «МАЗ».

Remove ads

Аўтобусныя паркі Гомеля

1-ы аўтобусны парк

  • Адрас: г. Гомель, вул. Барыкіна, 134
  • Маршруты: 1, 13, 13а, 16, 16а, 17, 18, 21, 21а, 21в, 23, 26, 33, 34, 35, 39, 40, 43, 43а, 43б, 46, 50, 50а, 50б, 52, 54, 55, 56, 60, 60а, 61а, 61б, 62, 63, 67.

6-ы аўтобусны парк

  • Адрас: г. Гомель, вул. Федзюнінскага, 25
  • Маршруты: 2, 2а, 3, 3а, 4, 4а, 4б, 5, 5а, 6, 7, 7а, 8, 8а, 8б, 8е, 9, 11, 12, 12б, 14, 15, 16, 16а, 17, 18, 19, 20, 22, 22а, 23, 25, 25а, 25б, 25в, 27, 28, 29, 31, 33, 34, 36, 37, 38э, 39, 41, 42, 42а, 42б, 44, 48, 50, 50б, 52, 58, 64, 68, 69
Remove ads

Маршруты

Нумарацыя

  • 1 — 77: гомельскія гарадскія маршруты.
  • 27а, 101—127а: гомельскія гарадскія падборныя маршруты (у парк ці дадатковыя).
Больш інфармацыі Маршрут, Пачатковы пункт ...
Remove ads

Аплата праезду

У залежнасці ад маршруту і мадэлі аўтобуса квіткі на адну паездку можна набыць: у кандуктараў у салонах аўтобусаў, у шапіках «Гарэлектратранспарту» і ў вадзіцеляў (набыты квіток трэба пракампаставаць), у вадзіцеляў у выглядзе касавых чэкаў. Праязныя квіткі на дэкаду і месяц дзейнічаюць на звычайных і хуткасных маршрутах і не дзейнічаюць на экспрэсных маршрутах.[1] Кошт праезду на звычайным маршруце — 90 капеек, экспрэсным — 95 капеек.

Wi-Fi у аўтобусах

У 2017 годзе Wi-Fi з’явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсуюць у Гомелі па аўтобусным маршруце № 17 «мікрараён Клёнкаўскі — Медгарадок». Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам могуць да 80 пасажыраў.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads