Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)map
Remove ads

Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча — будынак у Магілёве, размешчаны на рагу вуліц Вароўскага і Пляханава, 11/23. Помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы. Цяпер адзін з будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Хуткія факты Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Фасад па вул. Пляханава

Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, на высокім цокалі, неатынкаваны. Фасады вылучаны па вул. Вароўскага рызалітамі, завершанымі ступеньчатымі атыкамі, і ўвенчаны карнізам з сухарыкамі. Уваход з боку дваровага фасада. Першы паверх вулічных фасадаў дэкарыраваны рустам. Вокны першага паверха прамавугольныя з ліштвамі, другога — паўцыркульныя, маюць арачныя абрамленні з замковым каменем. У прасценках — дэкаратыўныя ўстаўкі з цэглы.

Thumb
Remove ads

Мемарыяльная дошка

У 1968 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці аднаго з 26 бакінскіх камісараў М. В. Басіна, які скончыў гэта вучылішча ў 1909 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads