Вуліца Грышына (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Грышына (руск.: улица Гришина) — вуліца ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова насіла назвы Чалябінская, Артылерыйская. У 1965 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка І. Ц. Грышына.
Размяшчэнне
Мае дугападобную форму. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы са скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае завулак Уладзімірава, вуліцы Крупскай, Дарожную, Ленінскую, з поўдня прымыкаюць Чалябінскі 1-ы, 2-і і 3-і завулкі, завулак Бярозаўскі, з поўначы — вуліца 30 гадоў Перамогі, кругавое скрыжаванне з праспектам Міру, які прымыкае з паўднёвага захаду. Пераходзіць у вуліцу вёскі Палавінны Лог. Даўжыня вуліцы складае каля 4050 м.
Remove ads
Забудова
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Ад вуліцы Першамайскай да 3-га Чалябінскага завулка забудавана прыватнымі дамамі сядзібнага тыпу, далей пераважаюць 5-, 9-павярховыя жылыя дамы.
Няцотны бок

- № 55 — Сярэдняя школа № 25
- (вуліца 30 гадоў Перамогі, 1а) — спартыўны комплекс «Алімпіец»
- № 87 — Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс» (1983)
Цотны бок
- № 82 — Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
- (праспект Міру, 42) — Магілёўліфтмаш
- № 96 — Тэхнапрыбор
Славутасці
Устаноўлены мемарыяльныя дошкі Грышыну (дом № 3) і К. Р. Уладзіміраву (д № 2).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads