Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)map
Remove ads

Вуліца Дзяржы́нскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Хуткія факты Вуліца Дзяржынскага Магілёў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Трасіроўка сучаснай вуліцы не супадае з гістарычнымі, на адрэзку ад вуліцы Крыленкі да вуліцы Яцыны ідзе паралельна да былога 2-га Краснапольскага завулка. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1950-я гады. Названа ў 1952 годзе ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага[1].

Размяшчэнне

Арыентавана з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж броўкай левага берага ракі Дубравенкі і вуліцай Першамайскай, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Крыленкі, перасякае вуліцу Яцыны, з усходу прымыкаюць Камісарыяцкі завулак і завулак Тані Карпінскай, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у Чырвоны завулак. Працягласць 530 м.

Забудова

Пераважае забудова 5-, 6-, 7-павярховымі жылымі дамамі[1].

Thumb
Будынак банка БелВЭБ
Thumb
Абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама
  • № 7 — Абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама (архітэктар М. Янчык). Пабудаваны будынак Кустовага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінжылкамгаса БССР[2].
  • № 7А — банк БелВЭБ.

Зноскі

  1. Дзержинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads