Вуліца Каліноўскага (Гродна)
вуліца ў Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Каліноўскага — адна з галоўных магістралей ў паўночна-заходняй частцы горада Гродна. Названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў К. Каліноўскага. Працягласць вуліцы каля 2000 метраў.
Remove ads
Апісанне
Пачынаецца ад вуліцы М. Горкага, перасякае вуліцу Серафімовіча, блукае па раёне былой вёскі Пярэселка (дарога ўтварае сапраўдны серпантын са шматлікімі паваротамі, рух абмежаваны хуткасцю 40 км/г). Пасля скрыжавання з вуліцамі Паўлава-Будаўнікоў рух зноў дзвухпалосны, забудова пяці-, дзевяціпавярховая. Сканчваецца вуліца на скрыжаванні з вуліцай Болдзіна-Фестывальная, упіраючыся ў лясны масіў Пышкі.
Remove ads
Гісторыя
Пачала забудоўвацца ў пачатку XX стагоддзя сядзібнай драўлянай забудовай. У польскі час таксама мела назву імя К. Каліноўскага. У пачатку вуліцы да сярэдзіны 1950-х гг. існавалі Новыя Яўрэйскія могілкі, на якіх была магіла яўрэйскага паэта Л. Найдуса і на якіх хавалі забітых яўрэяў з Гродзенскага гета. У пачатку 1960-х гг. могілкі былі знішчаны (частка пліт пайшла на выраб помніка Леніну, а іх месцы ў 1963 годзе з’явіўся стадыён «Чырвоны Сцяг»). Насупраць стадыёна ў 1967 годзе была пабудавана шасціпавярховая гасцініца «Беларусь». У 1960-70-х гадах пашырэннэ вуліцы ішло за кошт сядзібнай забудовы. У канцы 1970 — сярэдзіне 1980-х вуліца пашыралася шматпавярховымі будынкамі з няцотнага боку (дамы № 57-73 так званай чэшскай планіроўкі), насупраць якіх планавалася пабудаваць вучэбны комплекс Гродзенскага ўніверсітэта, але план не быў выкананы і доўгі час на гэтым месцы заставалася пустоша. У канцы 2000 гадоў на цотным боку былі дабудаваны шматпавярховыя жылыя дамы (№ 50 і № 56-62). Шматпавярховае будаўніцтва працягваецца і ў наш час.
Remove ads
Літаратура
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads