Крыжовая вуліца (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыжовая вуліца (Полацк)map
Remove ads

Крыжовая вуліца (руск.: Крестовая улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Полацка. Злучае ўсходні бок плошчы Свабоды з Ніжне-Пакроўскай вуліцай ля Богаяўленскага сабора.

Хуткія факты Крыжовая вуліца Полацк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Крыжовая вуліца ад Ніжне-Пакроўскай вуліцы

Раней праходзіла ад Богаяўленскага сабора на поўдні да Палаты на поўначы. У паўночнай частцы вуліцы размяшчаліся пабудовы драўлянага касцёла св. Крыжа. Вуліца перакрывалася забудовай на месцы сучаснага праспекта Францыска Скарыны. Зараз ад вуліцы застаўся толькі стометровы адрэзак паміж плошчай Свабоды і Ніжне-Пакроўскай вуліцай.

У 2005 годзе праводзіліся выратавальныя раскопкі на месцы ўзвядзення офіснага будынка па вул. Камуністычнай, 4А, які размяшчаецца ўздоўж былой Крыжовай вуліцы. Культурны пласт меў магутнасць каля 4—5 м. Былі знойдзены сляды існавання ювелірнай майстэрні XVII ст. Ніжні культурны пласт утрымліваў рэчы ХІ—ХІІ стст.[1]

Пасля Другой сусветнай вайны была завулкам без назвы.

У 1967 годзе ў пачатку вуліцы Камуністычнай быў пабудаваны першы ў горадзе панэльны дом № 4. Але паставілі яго так, што канчаткова перакрылі вуліцу Крыжовую[2].

У 1993 годзе гарадскі савет сваім рашэннем № 16-18 ад 11.02.1993 г. вярнуў вуліцы Крыжовай старую назву.[3]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads