Палата
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палата́ (руск.: Полота) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Полацкім раёне Беларусі, правы прыток Дзвіны.
Даўжыня 93 км, у межах Беларусі 86 км. Плошча вадазбору 651 км², у межах Беларусі 470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Remove ads
Назва
На думку С. Роспанда, назва ракі Палата паходзіць ад праславянскай асновы *pol-t-, якая адносілася да асновы *pol- «поле». Аналіз асновы *pol- з дэтэрмінантамі -t-, -n- і г. д. дазваляе выявіць вялікае гняздо тапаграфічных назваў[3].
На думку У. Тапарова, назва Палата балцкага паходжання. Звязаная з латышскім paltis «дажджавы ручай», palts, palte «лужа». Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскіх рэк Paltis, Paltys, латышскай ракі Palte[4].
Remove ads
Асноўныя прытокі
Справа: Лешніца, Лютая, Страдань. Злева: Тросніца, Чартоўка.
На рацэ
Гарады: Полацк.
Агульнае
Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёна (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусце ў межах горада Полацк. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 суткі.
Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення ракі Лютая месцамі да 30 м. Густата рачной сеткі 0,4 км/км². Азёрнасць вадазбору каля 4 %.
У басейне ракі азёры Колпіна, Ізмак, Чарвятка, Неклач, Дрэтунь, Нядружна, Уклейна, Скобрае, Хляўкі, Кабылінае, Тросна, Улогава, Чамісца, Акунец, Макачы, Калодзезь, Качарышка, Рудзенькія, Рыстунец, Падсіцішкі, Праскурна, Капаловішча, Крупань, Нядружна, Хатнежык, Карасінка, Шчаўбініца, Рабяціна, Валова і інш.
Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads