Вуліца Петруся Броўкі (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Петруся Броўкі — вуліца, размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада Віцебска, у Першамайскім раёне. Названая ў 1980 годзе ў гонар Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.
Remove ads
Апісанне
Забудоваць вуліцу пачалі ў 1976 годзе, пераважна 5-9-павярховымі дамамі. Пачынаецца ад Маскоўскага праспекта, перасякае праспект Будаўнікоў, вуліцу Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, вуліцу Медыцынскую і вуліцу Чкалава.
Па сярэдзіне вуліцы пракладзены трамвайныя лініі.
Грамадскі транспарт
Перавозкі пасажыраў ажыццяўляюцца аўтобусамі, трамваямі, тралейбусамі і маршрутнымі таксі. Аўтобусныя маршруты:
- № 9, 18, 22, 33, 38, 99-С — на ўчастку ад Маскоўскага праспекта да праспекта Будаўнікоў;
- № 8, 19, 31 — ад Маскоўскага праспекта да вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў.
Трамвайныя маршруты: № 2, 3, 8. Тралейбусныя маршруты: № 2, 4, 6, 10.
Літаратура
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads