Віцебскі тралейбус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі тралейбус
Remove ads

Віцебскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Віцебску, пачала дзейнічаць 1 верасня 1978 г. На 2018 год у Віцебску працягласць тралейбусных ліній складае — больш 80 км, 12 маршрутаў і 1 тралейбусны парк. Практычна ўся сетка, за выключэннем кароткага ўчастка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Кірава, знаходзіцца на левым беразе Дзвіны.

Хуткія факты Віцебскі тралейбус, Тралейбусная сістэма ...
Thumb
Схема тралейбусных маршрутаў Віцебска.
Remove ads

Гісторыя

Першы віцебскі тралейбус выйшаў на лінію 1 верасня 1978 года ў 11:36. На адкрыцці прымалі ўдзел прадстаўнікі старшыні аблвыканкама, будаўнікі і навучэнцы 3 «Д» класа школы № 31. 13 кастрычніка 1980 года быў адкрыты тралейбусны маршрут № 2, які злучыў чыгуначны вакзал з плошчай Леніна, у 1983 годзе быў адкрыты маршрут №2, які злучыў праспект Фрунзэ і чыгуначны вакзал. У 1986 годзе адкрыты маршрут №4 «Тралейбусны парк — Смаленскі рынак», у ліпені 1992 года — № 5 «Чыгуначны вакзал — вуліца Лазо», у сакавіку 1995 — № 6 «праспект Фрунзэ — вуліца Церашковай». У час рамонту Кіраўскага моста ў 2004 годзе быў адкрыты маршрут № 7. Пасля рамонту ён быў скасаваны, але ў 2010 годзе быў адноўлены. У 2005 годзе адкрыты маршрут № 8, а ў 2013 — № 9 и № 10. 23 чэрвеня 2017 года пачаў работу 11 маршрут, які злучыў мікрараён Медцэнтр с чыгуначным вакзалам.

Remove ads

Маршруты

  • мкрн. Фрунзэ - вул. Праўды - Вакзал
  • мкрн. Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Смаленскі рынак
  • мкрн. Фрунзэ - пр-т Фрунзэ - Вакзал
  • Смаленскі рынак - пр-т Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Вакзал
  • мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - Вакзал
  • мкрн. Фрунзэ - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Вакзал
  • мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Смаленскі рынак
  • мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Праўды - Смаленскі рынак
  • Смаленскі рынак - пр-т Чарняхоўскага - пр-т Будаўнікоў - мкрн.Медцэнтр
  • Вакзал - пр-т Фрунзэ - мкрн.Медцэнтр
  • Вакзал - пр-т Чарняхоўскага - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - мкрн.Медцэнтр
  • Вакзал - пр-т Фрунзэ - вул. Церашковай - мкрн.Білева
Remove ads

Цікавыя факты

На Плошчы Свабоды сыходзяцца ўсе 12 маршрутаў віцебскага тралейбуса, прычым адзін з іх (маршрут №4) сустракаецца сам з сабой.

Гл. Таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads