Вуліца Савічаус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Савічаусmap
Remove ads

Вуліца Са́вічаус (традыцыйная беларуская назва — ву́ліца Са́віч[1]; літ.: Savičiaus gatvė, польск.: ulica Sawicza) — адна са старажытных вуліц у Старым горадзе Вільні. Злучае вуліцу Дзіджоі і Ратушную плошчу з вуліцай Бокшта; будынкі пераважна двух- і трохпавярховыя старой забудовы. Рух аўтамабільнага транспарту аднабаковы, у кірунку ад Ратушнай плошчы да вуліцы Бокшта. Яна выходзіць да так званай «буды Ромеравай» у двары за высокай сцяной (цяпер вул. Бокшта 10, Bokšto g. 10), дзе ў першай чвэрці XVIII стагоддзя дзейнічала масонская ложа «Руплівы Літвін», затым жыў мастак Альфрэд Ромер і дзейнічала найстарэйшая ў Вільні мастацкая майстэрня, у якой працавалі мастакі Канут Русецкі, Ян Зянкевіч, Эдвард Мацей Ромер. Па правым паўднёвым боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі 1—15, па левым паўночным боку — цотная нумарацыя (2—10).

Хуткія факты Савічаус Вільня, Агульная інфармацыя ...
Remove ads
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads