Вуліца Сасноўка (Наваполацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вуліца Сасноўка[1] (трансліт.: vulica Sasnoŭka, руск.: улица Сосновка) — вуліца ў Наваполацку.

Хуткія факты Вуліца Сасноўка Наваполацк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Апісанне

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўдня на поўнач ад вуліцы Залюхаўскай да вуліцы Траецкай, перасякаючы вуліцы Дручанскую і Паліміраўскую. Працягласць вуліцы складае 370 метраў.

Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads