Залюхаўская вуліца (Наваполацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залюхаўская вуліца[1] (трансліт.: Zaliuchaŭskaja vulica, руск.: Залюховская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Remove ads
Апісанне
Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень, перасякаючы вуліцы Сасноўку, Дручанскую і Паліміраўскую ў бок мясцовай аўтадарогі, якая спалучае Наваполацк з рэспубліканскай аўтадарогай Р45 Полацк — Глыбокае — граніца Літвы. Працягласць вуліцы складае каля 1 км.
Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads