Вушасты вожык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вушасты вожык (Hemiechinus auritus) — від насякомаедных жывёл сямейства вожыкавых.
Remove ads
Апісанне

Даўжыня цела 12—27 см[1]. Адрозніваецца вялікімі памерамі вушной ракавіны, даўжыня вуха больш за 3—5 см. Іголкі на спіне і баках, ніжняя частка бакоў і брушка ўкрыта мяккай поўсцю. Даўжыня іголак да 3 см.
Пашырэнне
Пашыраны ў паўднёвых стэпах, паўпустынях і пустынях Еўропы, Заходняй Сібіры, Казахстана, Каўказа, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Асаблівасці біялогіі
Галоўную пажыву складаюць насякомыя, асабліва жукі (чарнацелкі, хрушчы і інш.) і мурашкі. На пошукі ежы (улетку) выходзіць звычайна познім вечарам.
Хутка бегае. Пры пагрозе падскоквае, імкнучыся нанесці ўколы іголкамі, або ўцякае; неахвотна згортваецца ў клубок, звычайна толькі падгінае ўніз галаву.
Устойлівы да ядаў і перагрэву.
Зноскі
- Ballenger, L. (1999). "Hemiechinus auritus", Animal Diversity Web. Accessed November 28, 2011
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads