Выгода (археалагічныя помнікі)
археалагічныя аб'екты Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выгода — археалагічныя помнікі: стаянкі каля х. Выгада (Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць). Выявіў і даследаваў у 1966 і 1978 гадах М. М. Чарняўскі.
На паўночным усходзе і ўсходзе ад вёскі сустракаюцца рэшткі іншых паселішчаў са знаходкамі рэчаў эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў.
Стаянка—1
Знаходзіцца за 0,3 км на поўнач ад вёскі, на выступе левабярэжнай надпоймавай тэрасы р. Зальвянка (цяпер тут жывёлагадоўчы комплекс). Знойдзены мезалітычныя крамянёвыя матэрыялы, абломкі танкасценных штрыхаваных гаршкоў бронзавага веку. На поўдні ад стаянкі выяўлена крэменеапрацоўчая майстэрня з вялікай колькасцю нуклеусаў.
Стаянка—2
Знаходзіцца за 0,5 км на паўночным усходзе ад вёскі, на паўднёва-заходнім краі пясчанага ўзвышэння левабярэжнай поймы р. Зальвянка. Плошча 1000 м². Культурны пласт каля 0,4 м. Даследавана 40 м². Знойдзены аднапляцовачныя нуклеусы, крамянёвыя скрабкі на пласцінках і адшчэпах, цяслападобныя вырабы, скоблі і іншыя прылады працы, а таксама кераміка нёманскай культуры неаліту, тшцінецкай культуры бронзавага веку. Выяўлены печ-каменка і невялікі ляпны гаршчок VII—VIII стст.
Remove ads
Стаянка—3
Знаходзіцца за 0,25 км на паўночны ўсход ад стаянкі—1, на заходнім беразе старыцы Зальвянкі. Плошча каля 600 м². Выяўлены знаходкі часоў неаліту і бронзавага веку.
Стаянка—4
Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Плошча каля 200 м². Раскапана 40 м². Выяўлены крамянёвыя скрабкі на адшчэпах, нажы, праколкі, вузкаабушковыя сякеры, нуклеусы, кераміка бронзавага веку, абломкі ляпных гаршкоў жалезнага веку.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads