Зэльвянка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зэльвянка
Remove ads

Зэльвянка, таксама Зальвянка, Зэльвенка — рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 170 км. Вадазбор 1940 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Хуткія факты Зэльвянка, Характарыстыка ...
Remove ads
Remove ads

Назва

У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI стагоддзя — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.

Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»[1].

У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Віевіса, узніклі пад уплывам яцвягаў[2], бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)[3].

Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)[4] і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)[5]. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).

Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[6].

Балцка-яцвяжскімі таксама, імаверна, з’яўляюцца назвы прытокаў ракі Зэльвы Шчыба, Сасва, Кіпятка.

На процілеглым краі цяперашняга беларуска-літоўскага памежжа таго ж паходжання, што і назва Зэльвы, азёрная назва Золва (< *Zalva). Гэта назоўная спадчына мовы селаў, якая таксама ведала пераход ž > z[7].

Remove ads

Гідраграфія

Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага раёна, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах. У верхнім цячэнні падяляе Ваўкавыскае і Слонімскае ўзвышшы, затым цячэ па Нёманскай нізіне. Упадае ў Нёман у г. Масты.

Рэчышча моцна-звілістае. Яго шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі (16 км) і на ўчастку за 2 км на поўнач ад г.п. Зэльва — 2 км на поўнач ад в. Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя.

Даліна трапецападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 0,4—0,6 км. Створана Зэльвенскае вадасховішча. У пойме меліярацыйныя сістэмы.

Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Асноўныя прытокі

Справа: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Акоўка. Злева: Сасва, Мяштоўка, Кіпятка, Самараўка, Юхнаўка.

Remove ads

Фаўна

Водзяцца шчупак, акунь, верхаводка, плотка, пячкур, ёрш звычайны, галавень (у вусці), жэрах звычайны (у вусці), лешч (у вусці), язь (у вусці), карась сярэбраны, ялец звычайны, гусцяра; выдра, норка, андатра; раней было шмат ракаў і мянтузоў, у вусцевай частцы рыбны промысел; у алешніках абапал ракі жылі бабры (да пачатку меліярацыйных работ).

На рацэ

Гарады: Масты (пры вусці). Гарадскія пасёлкі: Зэльва. Вадасховішчы: Зэльвенскае, Паперня. ГЭС: Паперня.

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads