Выдатнік фінансавай сістэмы

Нагрудны знак Міністэрства фінансаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нагрудны знак Міністэрства фінансаў «Выдатнік фінансавай сістэмы» — узнагарода Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Нагрудны знак зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 449[1].

Хуткія факты Нагрудны знак Міністэрства фінансаў «Выдатнік фінансавай сістэмы», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Статут

Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі фінансавых органаў Рэспублікі Беларусь, якія[1]:

  • зрабілі значны асабісты ўнёсак у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці гэтых органаў;
  • дасягнулі высокіх вынікаў у працы;
  • прыкладна выконваюць службовыя абавязкі;
  • прапрацавалі ў фінансавых органах не менш за 5 гадоў.

Таксама нагрудным знакам могуць быць узнагароджаныя іншыя асобы за заслугі ў развіцці фінансавай сістэмы Беларусі[1].

Парадак прадстаўлення да ўзнагароды і форма пасведчання вызначаюцца Міністэрствам фінансаў. Рашэнне аб узнагароджанні афармляецца загадам Міністра фінансаў. Узнагароджанне адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы[1].

Нагрудны знак можа быць адкліканы ў выпадку здзяйснення наўмыснага злачынства або грубага дысцыплінарнай правіны[1].

Запісы аб узнагароджанні і аб пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку. Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана. Дублікаты пры страце не выдаюцца[1].

Знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў[1].

Remove ads

Апісанне

Нагрудны знак мае выгляд кругам дыяметрам 33 мм залацістага колеру, абрамлены дубовым вянком. У цэнтры размешчаны барочны шчыт фіялетавага колеру з двума скрыжаванымі ключамі залацістага колеру, на цыпелях якіх знаходзіцца літара «М», а на ручках — літара «Ф». Над шчытом змяшчаецца выява вагаў залацістага колеру з ромбам у цэнтры перакладзіны. Пад шчытом дугой размешчаны пяць манет залацістага колеру. Вяршыня вянка ўпрыгожана дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, а ў ніжняй частцы круга знаходзіцца чырвоная стужка з зялёнай аблямоўкай і надпісам «МІНІСТЭРСТВА ФІНАНСАЎ».

Знак злучаецца з прамавугольнай калодкай зялёнага колеру памерам 18 × 30 мм, у цэнтры якой зроблены надпіс залацістага колеру «ВЫДАТНІК ФІНАНСАВАЙ СІСТЭМЫ». Адваротны бок знака мае гладкую паверхню з рэльефным парадкавым нумарам, на адваротным баку калодкі размешчана шпілька для мацавання да адзення.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads