Вызенка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́зенка, Вызня́нка — рака ў Слуцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 22 км[1]. Плошча вадазбору 109 км². Пачынаецца за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Пятніцы Слуцкага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Морач за 1 км на захад ад вёскі Малы Рожан Салігорскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада створана плаціна і сажалка плошчай 5,2 га.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads