Морач (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́рач, у верхнім цячэнні Ко́панка — рака ў Беларусі, у Мінскай вобласці, правы прыток ракі Случ (басейн Прыпяці).

Хуткія факты Морач, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі складае 150 км. Плошча вадазбору — 2030 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі — 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,5 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Вошкаты Капыльскага раёна на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім раёнах па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Случ за 1 км на паўночным-захадзе ад вёскі Морач Салігорскага раёна.

Прытокі: Удава, Стары Роў, Мажа (справа), Волка, Вызенка (злева).

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шырынёй 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100—200 м). У верхнім цячэнні рака называецца Копанка. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да вёскі Морач (Капыльскі раён) 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40—50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найбольшая 2,9 м (1932). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход доўжыцца ў сярэднім 5 сутак.

У басейне Морачы азёры Церахава, Зіневічы.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads