Вынішчы

вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вынішчыmap
Remove ads

Вы́нішчы[1] (трансліт.: Vyniščy, руск.: Вынищи), да 2006 года Вы́нісцы[2] (трансліт.: Vyniscy, руск.: Вынисцы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Покрашаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, група палякаў за нейкую правіннасць была выселена з Польшчы і паселена асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясцін. Адсюль і атрымала сваю першапачатковую назву Вынішчы.[3]

Гісторыя

У 1663 г. згадваецца ў складзе Наваградскага ваяводства ВКЛ[4].

З 1745 года ўзгадваецца капліца.[5]

Да 1924 года ўваходзіла ў склад Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

У 1926 годзе згадваецца школа. Навучанне праходзіла на беларускай або на польскай мове.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска ўцалела, як сведчаць мясцовыя жыхары, дзякуючы веры. 19 лютага 1943 года ў вёсцы было пастаўлена пяць крыжоў. Ужо 23 лютага было спалена 9 вёсак, а Вынісцы ацалелі. З таго часу кожны год 19 лютага жыхары сталі хадзіць вакол вёскі, падыходзілі да кожнага крыжа і прасілі, каб Бог засцярог ад вайны. Да крыжоў у Вынісцах і суседніх вёсках засталося асаблівае стаўленне: кожны вернік час ад часу прывязвае да крыжа светлую хустку з вышытым на ёй крыжам.[6]

У 1993 годзе пабудаваны новы касцёл.

У 2006 годзе вёска Вынісцы была перайменавана ў Вынішчы.[7]

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Чалавек ...

Канфесійны склад насельніцтва

У 1857 годзе ў вёсцы пражываў 181 чалавек каталіцкага веравызнання.[8]

Паводле перапісу насельніцтва 1897 года, у вёсцы пражывала 107 чалавек праваслаўнага веравызнання, 387 чалавек каталіцкага веравызнання.[9]

Славутасці

Thumb
Могілкі
Thumb
Каменны крыж
  • Каталіцкая капліца на могілках (пасля 1990)
  • Капліца-надмагілле
  • Каменныя крыжы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. В. А. Жучкевіч. «Краткий топономическнй словарь Белоруссии». Мінск, выдавецтва БДУ, 1974
  3. LVIA, f. SA, b. 2
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads