Вырачка звычайная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Вырачка звычайная
Remove ads

Вы́рачка звычайная[1] (Clinopodium vulgare) — від кветкавых раслін з роду Вырачка (Clinopodium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Вырачка звычайная, богава крэселка[2], свентаяннік[3], тымянкі[4], вырачка, дзеравянка[3].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 30—60 см з прамым або ўзыходным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, апушанае, суцэльнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі двухгубыя, пурпуровага або фіялетавага колеру з адценнямі, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[5]. Святлолюбівыя расліны. Растуць у хмызняках, гаях, светлых і пераважна лісцевых лясах, уздоўж дарог, на лугах, палях, у садах і парках. Цвітуць у чэрвені—верасні.

Лекавая (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўная, фарбавальная і меданосная расліна[6].

Народныя назвы

На тэрыторыі Беларусі вырачка звычайная вядома пад назвамі: богава крэсалка, светаяннік, тымянкі[6].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads