Вырвіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вырвіна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 5 км на захад ад вёскі Труды
Плошча паверхні возера 1,63 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1,6 км, даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Найбольшая глыбіня 22 м. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі высокія, пераважна стромкія, парослыя хмызняком. На возеры 2 невялікіх вострава. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Зарастае нязначна. У наваколлі возера адзначаны рэдкі від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — пярэсна еўрапейская[2].
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, судак, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads