Пярэсна еўрапейская

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пярэсна еўрапейская
Remove ads

Пярэсна еўрапейская[1] (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Біялагічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар’іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).

Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.

Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар’іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

Формула кветкі: [2].

Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3]. Ахоўваецца ў Польшчы[3]. У культуры вядомая з XVI стагоддзя[4].

Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[5].

Фармалагічныя ўласцівасці

У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.

Ужыванне ў народнай медыцыне

У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.

Дэкаратыўная расліна

Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: лісце, кветка, плады

Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з’яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.

Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.

Размнажэнне

Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з’яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.

Нарыхтоўка

Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.

Пярэсна еўрапейская ў культуры

Расліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі  (англ.). Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[6] і Германіі.

Thumb
Паштовая марка Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads