Тапаніміка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тапані́міка[1][2] (ад грэч. τόπος (топас) — мясцовасць, ὄνομα, (онама) — імя) — раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Даследуе паходжанне назваў, іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне.
Remove ads
Як спецыяльная навуковая дысцыпліна, тапаніміка знаходзіцца на сумежжы 3-х галін ведаў: лінгвістыкі, геаграфіі і гісторыі, і выкарыстоўвае іх даныя. Таксама цесна звязаная з этнаграфіяй, тапаграфіяй, картаграфіяй, геалогіяй, дэмаграфіяй[1]. Тапаміка уключае ў сябе шэраг кірункаў, у якіх даследуюцца розныя групы тапонімаў: айканіміка (вывучэнне назваў населеных пунктаў), гідраніміка (назваў рэк і іншыхводных аб’ектаў), аранімія (вывучэнне назваў форм рэльефу), мікратапаніміка (назваў малых геаграфічных аб’ектаў) і інш.
Сукупнасць тапонімаў на якой-небудзь тэрыторыі называецца тапанімія.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads