Вэцслабадскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вэцслабадскі бой — сумесная баявая аперцыя партызанскіх фарміраванняў Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінскай вобласці РСФСР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у населеным пункце Вэцслабада Латвійскай ССР 13 студзеня 1943 года.

Хуткія факты Вэцслабадскі бой, Дата ...
Remove ads

Ход аперацыі

У аперацыі ўдзельнічала 800 байцоў трох партызанскіх брыгад — «За Савецкую Беларусь», Асвейскай партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, Дрысенскай, 4-я Калінінская партызанская брыгада[1], Латышскі[2] і Літоўскі[3] партызанскія атрады. План аперацыі быў распрацаваны штабам Латышскага партызанскага атрада, кіраўніцтва ёю ажыццяўляў штаб брыгады «За Савецкую Беларусь» на чале з камандзірам брыгады А. В. Раманавым. Атрады «Бясстрашны»[4] Дрысенскай брыгады, імя Шчорса[5] брыгады «За Савецкую Беларусь» і Латышскі склалі штурмавую групу. Астатнія атрады арганізавалі засадныя групы і групы прыкрыцця дарог, якія звязвалі гарнізон Вэцслабады з найбліжэйшымі гарнізонамі праціўніка, а таксама групы эвакуацыі збожжа.

У ноч на 13 студзеня штурмавыя групы скрытна падышлі да ўскраіны Вэцслабады, па агульным сігнале атакавалі нямецкія дзоты і ўварваліся на цэнтральную вуліцу. Падчас бою партызаны разграмілі будынкі камендатуры, паліцэйскага ўчастка, валасной управы, падпалілі пошту, спіртзавод, узарвалі складскія памяшканні, захапілі 400 мяшкоў збожжа, 65 мяшкоў цукру, 4 тоны воўны, знішчылі больш за 50 гітлераўцаў.

У выніку гэтай аперацыі партызаны сарвалі адпраўку у Германію вялікіх запасаў збожжа і іншых прадуктаў харчавання, а таксама планы карных аперацый праціўніка супраць партызан.

Remove ads

Зноскі

  1. (камандзір В. М. Лісоўскі, камісар В. Н. Вакарын)
  2. (камандзір В. П. Самсон, камісар упаўнаважаны ЦК КП(б) Латвіі А. П. Ошкалн)
  3. (камандзір П. Пранявічус)
  4. камандзір С. Ф. Бубін, камісар К. С. Кузняцоў
  5. камандзір П. М. Машэраў, камісар С. Б. Пятроўскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads