Вязель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вязель
Remove ads

Вя́зель[2] (Coronilla) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк.

Remove ads

Арэал

Выдзяляецца 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўднёвых раёнах) трапляецца вязель стракаты; расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 10 відаў[3]:

  • Coronilla atlantica (Boiss. & Reut.) Boiss.
  • Coronilla coronata L.
  • Coronilla juncea L.
  • Coronilla minima L.
  • Coronilla ramosissima (Ball) Ball
  • Coronilla repanda (Poir.) Guss.
  • Coronilla scorpioides (L.) Koch
  • Coronilla vaginalis Lam.
  • Coronilla valentina L. typus
  • Coronilla viminalis Salisb.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкаратыўныя расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і карашлін).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Coronilla (англ.). The Plant List. Version 1.1. (15 кастрычніка 2013). Праверана 27 верасня 2016.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads