Бабовыя

сямейства раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабовыя
Remove ads

Бабовыя[2], Матыльковыя (Fabaceae) — сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне

Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля[3]. Усе вельмі багатыя бялком, у сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.

Сістэматыка

З 1985 года даследаванню сістэматыкі сямейства бабовых прысвечана Міжнародная праграма стварэння базы дадзеных і інфармацыйнай службы па бабовых (International Legume Database and Information Ser­vice, ILDIS), якая базуецца ў г. Рэдзінг (Вялі­ка­брыта­нія)[4].

Паводле сайта «The Plant List», у сямейства Бабовыя ўключаюць 24 505 відаў, аб’яднаных у 946 родаў[5]. Шырокае сямейства прынята дзяліць на тры падсямействы — Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae), Mimosoideae і Papilio­noideae[4]. Іх у сваю чаргу падзяляюць на трыбы, вылучаючы ў некаторых падтрыбы:

Больш інфармацыі Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae), Матыльковыя (Faboideae) ...
Remove ads

Выкарыстанне

Сярод бабовых шмат харчовых, кармавых, сідэральных, лекавых, інсектыцыдных, дэкаратыўных, меданосных, лубяных, смаланосных, фарбавальных раслін.

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з’яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 — 3 аб’ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 — 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 — 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads