Вяйнё Танер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяйнё Танер
Remove ads

Вяйнё Альфрэд Танер (фінск.: Väinö Alfred Tanner; 12 сакавіка 1881, Хельсінкі — 19 красавіка 1966, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1926 −1927 гг.

Хуткія факты Вяйнё Альфрэд Танер, Міністр фінансаў Фінляндыі ...

Таннер працаваў ва ўрадзе ў ролі прэм’ер-міністра (1926—1927), міністра фінансаў (1937—1939), міністра замежных спраў (1939—1940), і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў — міністрам гандлю (1940—1942) (апошняя перастаноўка была здзейсненая пад націскам СССР). У 1942—1944 гадах зноў быў міністрам фінансаў.

Падчас Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў Таннер быў міністрам замежных спраў і сыграў важную ролю ў фарміраванні ў Фінляндыі «духу Зімняй вайны», ён аб’яднаў нацыю, незалежна ад палітычных поглядаў, у барацьбе за захаванне незалежнасці краіны.

Пасля заканчэння Зімняй вайны СССР запатрабаваў змен ва ўнутранай палітыцы Фінляндыі — у прыватнасці, адстаўкі Вяйнё Танера. 16 жніўня 1940 года Танер выйшаў з урада.

Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў Танер, пад ціскам СССР, быў асуджаны ў 1946 годзе на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, аднак і ў зняволенні заставаўся папулярным палітычным дзеячам. У снежні 1948 года, адбыўшы палову тэрміну, быў амніставаны і выпушчаны на свабоду.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads