Пажыжмаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пажы́жмаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Пажыжма.

Хуткія факты Пажыжмаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вяканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вяканцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Пажыжмаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пажыжма[1]. 11 студзеня 1966 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна, Мікянцы, Поліпніца), Пагародненскага (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны) сельсаветаў і Воранаўскага пассавета (3 населеныя пункты: Наваполле, Пажыжма, Цёмны Дол)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads