Вяльмо

рака ў Краснаярскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вяльмо́ (руск.: Вельмо́[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, левы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).

Хуткія факты Вяльмо, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 33 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 225[1] м³/с, аб’ём сцёку 7,101[1] км³/год. Рака бярэ пачатак і працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 282 км ад яе вусця[2]. Даліна ракі шырокая і ўрэзаная. Рэчышча пераважна слаба звілістае, з лукавінамі. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 220[2] км ад вусця.

Асноўны прыток — Тэя (левы). Сярод прытокаў: Ірынчымо, Гулюма, Бугарыкта, Вайвіда, Мукуя, Вялікая Нірунда, Енгіда, Туктарма, Чапа, Тунга, Арцельная, Верхняя Русалка, Хвойная і інш.[2] У басейне ракі 272[1] возеры агульнай плошчай 6,23[1] км².

Каля ракі пасёлак Вяльмо.

Remove ads

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 205. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads