Вялікае Княства Літоўскае (1812)

праект дзяржавы пад патранатам Напалеона I падчас вайны 1812 года супраць Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікае Княства Літоўскае (1812)
Remove ads

Вялікае Княства Літоўскае (1812) — праект дзяржавы пад патранатам Напалеона I падчас вайны 1812 года супраць Расіі.

Хуткія факты Вялікае Княства Літоўскае, > 1 ліпеня 1812 — снежань 1812 ...
Remove ads

Гісторыя

16 (28) чэрвеня 1812 года Вялікай арміяй была занятая Вільня. Няглядзячы на тое, што палякі разлічвалі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года шляхам далучэння былых зямель Літвы да Княства Варшаўскага, Напалеон пайшоў на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага як умоўна самайстойнай (сатэліцкай) дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел

Адноўленае Вялікае Княства Літоўскае ўключала Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні (якія былі перайменаваны ў дэпартаменты) і Беластоцкую вобласць. Сталіцай зрабілі Вільню.

Органы ўлады

19 чэрвеня (1 ліпеня) быў створаны начасны ўрад, які называўся Камісія часовага ўрада ў Вялікім Княстве Літоўскім[be-tarask]. Начасны ўрад складаўся з сямі камітэтаў. Старшынёй кожнага камітэта быў член камісіі. Камітэты:

Сакратар камісіі — Юзаф Ігнацы Касакоўскі.

Губернатар Вільні — Дзірк ван Гогендорп.

Прэзідэнты начаснага ўрада

Армія

5 (17) ліпеня 1812 года Напалеон выдаў дэкрэт пра стварэнне арміі Вялікага Княства Літоўскага. Для стварэння арміі было вылучана 500 тысяч франкаў. Агулам армія ВКЛ павінна было скласці 14 тысяч чалавек. Акрамя таго некаторыя магнаты за свой кошт стваралі атрады і накіроўвалі іх да арміі. Напалеон стварыў і свой гвардзейскі літоўска-беларускі лёгкаконны полк колькасцю 1026 чалавек. 12 (24) жніўня Камісія начаснага ўраду ВКЛ пастанавіла пра стварэнне 6 егерскіх батальёнаў у колькасці 5004 чалавек.

Рэкруты ў армію Вялікага Княства Літоўскага набіраліся на шасцігадовы тэрмін.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Януш Івашкевіч , Litwa w roku 1812 (Літва ў 1812 годзе), Варшава, 1912.
  • Марыян Кукель , Wojna 1812 roku (Вайна 1812 года), Кракаў, 1937.
  • А. Рэмбоўскі, «Konfederacja Generalna i pospolite ruszenie w roku 1812», Biblioteka Warszawska , vol. 1, 1896, fascicle 3, pp. 478—514; vol. 2, 1896, fascicle 1, pp. 67-86.
  • Уладзіслаў Заеўскі, Józef Wybicki , Варшава, 1983.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads