Вялікая Зімніца

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кая Зімні́ца[2] (трансліт.: Vialikaja Zimnica, руск.: Великая Зимница) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].

Гісторыя

У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 года як сяло ў маёнтку Тайманава[4]. На карце 1777 года пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы. У 1884 годзе меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыхадское вучылішча. У 1924—1961 гадах цэнтр Вяліказімніцкага сельсавета. З 1959 года ў Слаўгарадскім раёне[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2011 год — 330 чалавек[5]
  • 2010 год — 331 чалавек
  • 1999 год — 408 чалавек
  • 1910 год — 1200 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
  • Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленне тэрыторыі раёна ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у скверы[6].

Страчаныя славутасці

Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зімні́ца, Зі́мніца Сярэ́дняя
  2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 570
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.565
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads