Вялікая арка Дэфанс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая арка братэрства (фр.: La Grande Arche de la Fraternité), вядомая пад назвай Вялікая арка Дэфанс (фр.: La Grande Arche de la Défense) або проста Вялікая Арка (фр.: Grande Arche) — манументальны будынак у квартале Дэфанс, на захадзе парыжскага прыгарада на тэрыторыі камуны Пюто (дэп. Аб-дэ-Сен).

Пабудаваная ў 1985-89 па ініцыятыве французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана. Аўтары праекта — дацкі архітэктар Ота фон Шпрэкельзен і дацкі інжынер Эрык Рэйцаль. Праект увасабляе сучасную версію Трыумфальнай аркі, помнік не ваенным перамогам, а ідэям гуманізму. Вялікая арка ўрачыста адкрытая ў ліпені 1989 падчас ваеннага парада ў гонар 200-годдзя Вялікай французскай рэвалюцыі.
Арка завяршае лінію архітэктурных помнікаў, што ўтвараюць Гістарычную вось Парыжа. Дадаткова, яна размешчана такім чынам, што фарміруе другую вось з двума самымі высокімі будынкамі горада — Эйфелевай вежай і Вежай Манпарнас.
Геаметрычна, арка — амаль дасканалы куб (шырыня 108 м, вышыня 110 м, глыбіня 112 м). Арка сканструіравана так, каб ствараць уяўленне праекцыі чатырохвымернага гіперкуба ў трохвымерным свеце. Структура выраблена з бетону, абшаляванага шклом і белым мармурам. Будаўніцтва ажыццяўляла французская прамысловая група «Буіг» (Bouygues).
У двух бакавых апорах аркі размяшчаюцца французскія дзяржаўныя арганізацыі, у перакрыцці — выставачны цэнтр. Метро: la Défense zone 2; чыгуначная станцыя - RER, zone 3 Гадзіны працы: штодня з 10:00 да 20:00 RER лінія A: La Défense, выхад (sortie) «La Grande Arche»
Remove ads
Глядзіце таксама
- Дэфанс
- Трыўмфальная арка, Парыж
- Трыўмфальная арка Карузель
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 5 сакавіка 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads